37-гадовы футбаліст БАТЭ і зборнай Беларусі Аляксандр Глеб за кар'еру прыняў удзел у 710 матчах. Гэта рэкорд сярод усіх беларускіх футбалістаў.
Аляксандр Глеб у матчы за «Барселону». Фота FCBarcelona.cat
Глеб, які выступаў у складзе лонданскага «Арсенала», «Барселоны» і многіх іншых клубаў, апярэджвае канкурэнтаў па колькасці матчаў у замежных чэмпіянатах (367), а таксама ў еўракубках (110).
Па колькасці гульняў за зборную Беларусі Глеб займае трэцяе месца (79 матчаў). Наперадзе Аляксандр Кульчый (102) і Сяргей Гурэнка (80).
За кар'еру Глеб забіў 57 галоў.
0
0
0
0
0
0