У вялікай палітыцы неабходна кіравацца не правіламі «вулічнай дэмакратыі», а прынятымі цалкам выразнымі нормамі этыкету. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, каментуючы заяву Нікола Пашыняна пра прэтэнзіі на адрас беларускага кіраўніка, піша Tut.by
«Мабыць выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра Арменіі ўявіў сябе міжнародным пракурорам, упаўнаважаным караць або мілаваць», — адзначыў Анатоль Глаз.
На думку прадстаўніка беларускага замежнапалітычнага ведамства, гэта можа быць прымальна ў дачыненні да былога генеральнага сакратара АДКБ, грамадзяніна Арменіі Юрыя Хачатурова, але ў міждзяржаўных адносінах існуюць цалкам выразныя нормы пратаколу і этыкету.
«Напэўна спадар Пашынян пакуль не зразумеў, што правілы так званай вулічнай дэмакратыі непрымальныя ў вялікай палітыцы. Шкада, спадзяемся, што з часам гэта пройдзе», - адзначыў Анатоль Глаз.