Пайшоў з жыцця выдатны ўкраінскі мультыплікатар, рэжысёр і сцэнарыст, аўтар «Вострава скарбаў», «Прыгодаў капітана Урунгеля» Давід Чаркаскі.

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку яго сябар, кампазітар і шоўмэн Уладзімір Быстракоў.

Чаркаскаму было 86 гадоў. На прасторах былога СССР ён больш запомніўся сваёй працай над мультфільмамі «Востраў скарбаў», «Прыгоды капітана Урунгеля», «Доктар Айбаліт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0