wikimedia.org

wikimedia.org

«Разрываць старыя пагадненні па раззбраенні ні ў якім разе нельга. Няўжо цяжка зразумець, што адмова ад гэтых пагадненняў, як кажуць у народзе, не ад вялікага розуму?» — заявіў Міхаіл Гарбачоў у інтэрв'ю «Інтэрфаксу».

Ён дадаў, што лічыць намер Трампа памылкай і вельмі дзіўным.

Дасягнутыя пагадненні трэба захоўваць, бо яны прадугледжваюць кантроль, і гэта трэба шанаваць, дадаў былы прэзідэнт СССР. «Калі яны не ведаюць, што трэба рабіць, я магу падказаць. Трэба адмовіцца ад хваробы, якая носіць назву «імкненне да невыканання падпісаных дамоваў і пагадненняў аб ядзерным раззбраенні!» — падкрэсліў Гарбачоў.

Ён таксама заклікаў усіх, каму дарагі свет без ядзернай зброі, не падтрымліваць рашэнне Вашынгтона.

Напярэдадні на сустрэчы са сваімі прыхільнікамі ў штаце Невада Трамп заявіў, што мае намер выйсці з Дамовы пра ракеты сярэдняй і малой дальнасці (ДРСМД), абвінаваціўшы Маскву ў парушэнні дамовы. Паводле яго, у Расіі распрацоўваюць ракетныя сістэмы, з дапамогай якіх можна нанесці ядзерны ўдар па краінах Еўропы.

Намеснік кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Рабкоў ў адказ на словы Трампа заявіў, што калі ЗША працягнуць ў аднабаковым парадку выходзіць з пагадненняў, то Маскве «нічога не застанецца, акрамя як распачаць захады ў адказ, у тым ліку ваенна-тэхнічнага характару.

Дамова аб ракетах сярэдняй і малой дальнасці была падпісаная 8 снежня 1987 года падчас візіту савецкага лідара Міхаіла Гарбачова ў Вашынгтон.

Упершыню пад скарачэнне трапіў цэлы клас ракетнага ўзбраення з дальнасцю паражэння ад 500 да 1000 і ад 1000 да 5500 кіламетраў, у тым ліку ракеты Р-12 і Р-14, якія СССР ў 1962 годзе размясціў на Кубе, што справакавала Карыбскі крызіс. У маі 1991 года дамова была цалкам выкананая, калі СССР знішчыў 1752 балістычныя і крылатыя ракеты наземнага базіравання, ЗША — 859. Дакумент мае бестэрміновы характар. Пры гэтым кожны з бакоў мае права яго скасаваць, прадставіўшы пераканаўчыя доказы аб неабходнасці выхаду з яго.

ЗША, тым не менш, упэўненыя, што Расія распрацоўвае новыя носьбіты ядзернай зброі ў парушэнне гэтай дамовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0