Учора каля 16.00 на гомельскай аб'язной разбіўся аўтамабіль ДАІ, які гнаўся за п'яным кіроўцам. Парушальніка, які спрабаваў уцячы, затрымалі толькі ўвечары.

Чытайце таксама: Машына ДАІ разбілася ў страшнай аварыі ў Гомелі. Відавочцы паведамляюць пра пацярпелых

За дзень да аварыі 43-гадовы гамяльчук выпіў пляшку гарэлкі, паводле яго слоў, 0,7 літра. Раніцай вырашыў падсілкавацца літровай бутэлечкай піва, пасля чаго сеў за руль і паехаў на працу. У другой палове дня ён па-ранейшаму быў п'яны. Аднак гэта не перашкодзіла яму зноў сесці за руль. У выніку ён патрапіў у аварыю, але ўцёк. Паводле яго слоў, ён «спалохаўся», таму што ў яго «патрабавалі грошы за тое, што падрапаў» чужое аўто.

У той час, пакуль парушальнік калясіў па гарадскіх вуліцах, аўтамабіль ДАІ паехаў у пагоню. Пры гэтым ён урэзаўся ў BMW, а пасля стукнуўся аб ліхтарны слуп і вылецеў на абочыну. Пацярпелі аўтаінспектары, адзін з іх да гэтага часу знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.

Бліжэй да вечара знайшлі аўтамабіль, а яшчэ праз некаторы час знайшоўся і кіроўца, якога затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?