Кіраўнік каталіцкай царквы ў Германіі кардынал Рэйнхард Маркс прынёс прабачэнні за тое, што тысячы дзяцей сталі ахвярамі сэксуальнага гвалту з боку прадстаўнікоў духавенства, перадае Reuters.

Рэйнхард Маркс, фота: Wikimedia Commons.

Рэйнхард Маркс, фота: Wikimedia Commons.

«Занадта доўга мы ў Касцёле адварочваліся, адмаўлялі, хавалі і не хацелі, каб гэта было праўдай», — заявіў Маркс, які з'яўляецца старшынёй Канферэнцыі нямецкіх каталіцкіх біскупаў.

Раней нямецкі часопіс Der Spiegel апублікаваў вынікі даследавання, згодна з якімі ў Германіі ў перыяд з 1946 па 2014 гады 1670 прадстаўнікоў каталіцкага духавенства здзяйснялі дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да 3677 непаўналетніх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0