Аляксандр Лукашэнка ў час прызначэнняў ва ўрадзе 18 жніўня некалькі слоў сказаў пра тое, як яму было звальняць ранейшы склад урада, а таксама аб карупцыі ў сферы аховы здароўя.
«Але, паверце, мне больш балюча, чым каму-небудзь. Бо вы — мае «дзеці». Мне што, прыемна было гэтых людзей (з папярэдняга кіраўніцтва ўрада) звальняць? Дапусцім, Сямашка столькі прапрацаваў. І той жа Кабякоў — і там, і там … І Васіль Іванавіч Жарко. Але калі правалы ў працы … Калі ў Васіля Іванавіча Жарко карупцыянеры вакол … І я тройчы папярэджваў: паглядзі, разбярыся… А там — абвал. Як я магу працаваць з такім чалавекам?» — цытуе словы кіраўніка краіны яго прэс-служба.
Як Лукашэнка за паўхвіліны 6 разоў перабіў Васіля Жарко СТЭНАГРАМА
Па слядах Пастаялкі: як Васіль Жарко рабіў кар’еру міністра аховы здароўя
Віцэ-прэм’ер Васіль Жарко дабудаваў катэдж на 500 м2 у закрытым элітным пасёлку
0
0
0
0
0
0