Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыедзе на вяселле міністра замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль разам з ансамблем данскіх казакоў. Пра гэта паведамляе аўстрыйскае выданьне OO Nachrichten.
Па звестках выдання, дзесяць чалавек з казацкага хору праспяваюць гасцям ўрачыстай цырымоніі традыцыйныя народныя песні.
Паводле адной з версій, выступленне казакоў можа стаць падарункам расійскага лідара маладым.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адмовіўся казаць журналістам пра тое, што Пуцін падорыць 53-гадовай Кнайсль і яе мужу.
0
0
0
0
0
0