У Мазыры сястра ўдарыла брата нажом, а пасля сама аказала яму першую медыцынскую дапамогу, паведамляе тэлеканал «Мазыр». За прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў у дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа.

Сястра з братам адправіліся ў госці да знаёмага. Гаспадар кватэры пайшоў спаць. Сваякі на кухні размаўлялі. Гаворка зайшла пра асабістае жыццё. Слова за слова, сталі лаяцца. 40-гадовая жанчына схапіла нож і ўваткнула яго ў сцягно брата, трапіла ў артэрыю. Сама жахнулася ад таго, што нарабіла, і стала аказваць першую медыцынскую дапамогу. Тэрмінова выклікалі хуткую дапамогу.

Пацярпелы мужчына ў цяжкім стане быў дастаўлены ў рэанімацыю. Яго сястра — у міліцыю. Вынік агляду — 2,6 праміле алкаголю ў крыві. Мужчына дараваў сваёй старэйшай сястры. Тым не менш, мазыранка будзе адказваць перад судом.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0