Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура лічыць, што яго краіна цалкам гатовая да эканамічнай рэформы, якая адбудзецца 20 жніўня. Пра гэта ён заявіў у панядзелак у эфіры дзяржаўнага тэлебачання, піша ТАСС.

«Мы падрыхтаваныя ў тэхнічным, палітычным, інстытуцыянальным, а таксама фінансавых адносінах да [рэформы] 20 жніўня, каб пачаць новы грашовы курс. Я прашу падтрымкі ўсёй краіны. Аб'яўляю 20 жніўня непрацоўным днём», — заявіў Мадура.

Лідар Венесуэлы таксама падкрэсліў, што яго краіна рухаецца «да нармалізацыі, да краіны з адчувальнай стабільнасцю з планам аднаўлення, росту і эканамічнага росквіту». «Мы працуем над праграмай аднаўлення, мы дэмантуем тую заганную сістэму, якую мы ўсталявалі з-за эканамічнай вайны», - дадаў прэзідэнт.

20 жніўня ўлады Баліварыянскай Рэспублікі збіраюцца правесці дэнамінацыю, прыбраць з купюр пяць нулёў, і прывязаць новую валюту — суверэнны балівар —да венесуэльскай крыптавалюты Петра. Кошт адной яе адзінкі прыраўнаная да кошту бараля нафты, што здабываецца ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0