Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў і пачатку навучальнага года, у Мінску прапануецца правесці ў суботу, 1 верасня.

Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марыя Кіндзірэнка на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме, піша БелТА.

Рашэнне пра час правядзення лінеек (31 жніўня або 1 верасня) прымаюць мясцовыя органы ўлады. Пытанне абмяркоўвалася з начальнікамі раённых устаноў адукацыі. «Прапануем правесці ўрачыстыя лінейкі 1 верасня, а першы навучальны дзень 3 верасня пачаць з тэматычнага ўрока, прысвечанага Году малой радзімы», — адзначыла Марыя Кіндзірэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0