Касмічнае агенцтва NASA абвясціла пра запуску ракеты-носьбіта з сонечным зондам Parker. Ракета стартавала з касмадрома на мысе Канаверал у штаце Флорыда, у ЗША, перадае Радыё «Свабода».

Місію рыхтавалі 10 гадоў і планавалі адправіць у космас на дзень раней, але ў апараце выявіліся праблемы з перадачай інфармацыі. У 2024 годзе апарат наблізіцца да Сонца на адлегласць каля 6 мільёнаў кіламетраў, увойдзе ў сонечную карону. Так блізка да зоркі не падлятаў яшчэ ні адзін касмічны апарат.

Зонд даследуе сонечны вецер і атмасферу Сонца. Яму давядзецца працаваць пры экстрэмальна высокай тэмпературы — 1000 градусаў Цэльсія. За сем гадоў станцыя абляціць вакол Сонца 24 разы.

Праект ацэньваецца ў 1,5 мільярда даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0