Пасол Польшчы Артур Міхальскі паведаміў, што Польшчу 29 чэрвеня на адкрыцці мемарыяла ахвярам нацызму ў вёсцы Трасцянец пад Мінскам будзе прадстаўляць кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Анджэя Дуды Кшыштаф Шчэрскі, піша Радыё Свабода.

Сярод забітых ахвяраў канцлягеру ў Трасьцянцы было шмат габрэяў, у тым ліку грамадзян Польшчы, іх памяць ушануе спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта Польшчы, сказаў амбасадар.

27 чэрвеня стала вядома, што прэзыдэнт Польшчы Андрэй Дуда не прыедзе на адкрыцьцё мэмарыялу.

Цырымонія адкрыцьця мэмарыяльнага комплексу пачнецца 29 чэрвеня а 12-й гадзіне. Чакалася, што жалобную цырымонію наведаюць прэзыдэнты Аўстрыі, Нямеччыны, Ізраілю, Польшчы, Чэхіі.

У Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры яшчэ 8 чэрвеня пацьвердзілі ў цырымоніі дзейнага аўстрыйскага прэзыдэнта Аляксандра Ван дэр Бэлена і былога прэзыдэнта Хайнца Фішара — сваякі ягонай жонкі загінулі менавіта ў Трасьцянцы.

Што тычыцца прыезду нямецкага прэзыдэнта Франка-Вальтэра Штайнмаера, яшчэ раней праз дыпляматычныя каналы была ўзгодненая дата 29 чэрвеня, чакаецца канчатковае пацьверджаньне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?