Галівудскага прадзюсара Харві Вайнштэйна адпусцілі на волю пад заклад у мільён даляраў.

Вайнштэйн будзе абавязаны насіць электронны бранзалет, які адсочвае яго перамяшчэнне. Яму прад'яўленыя абвінавачванні ў згвалтаванні адной жанчыны і прымусе да аральнага сэксу іншай. Імёны ахвяраў не раскрываюцца.

Раней у пятніцу прадзюсар здаўся паліцыі Нью-Ёрка і быў затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0