З гродзенскага заапарка збегла казуля. Жывёла спакойна гуляла па горадзе і нават падыходзіла да мінакоў.

Напярэдадні супрацоўнікі заапарка адаптавалі для яе новае памяшканне. Але казуля істотна менш па памерах за іншых прадстаўнікоў свайго віду. Таму ранкам яна змагла прабрацца праз дубцы з вальера і выйсці на вуліцу.

Казулю шукалі разам з супрацоўнікамі МНС і УУС. Дагнаць яе атрымалася на вуліцы Даватара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?