Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, заслухоўваючы даклад адказных асоб наконт пытанняў выканання супрацьпажарнай дысцыпліны і забеспячэння захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі.

«Інфармацыя, якая да мяне даходзіць, сведчыць аб тым, што належная праца па забеспячэнні захаванасці і ўкамплектаванасці машынна-трактарнага парка да гэтага часу не наладжана», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, чаму надае пільную ўвагу гэтым пытанням. «Калі б гэтую сельгастэхніку — трактары, аўтамабільную і прычэпы — калектыўныя прадпрыемствы і іншыя занятыя ў сельскай гаспадарцы куплялі за свае рублі, калі ласка. — Можаце мяне крытыкаваць, нават казаць пра тое, што гэта не мая справа і няма чаго ўмешвацца. Але калі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы ўсіх формаў уласнасці ідуць з працягнутай рукой у бюджэт і просяць субсідыі, датацыі і крэдыты, прытым льготныя, і за кошт гэтага набываюць тэхніку і праводзяць іншыя мерапрыемствы, тады будзьце добрыя дастаць і пакласці на стол сваю актыўнасць па захааанні гэтай тэхнікі», - — запатрабаваў ён.

«Яшчэ раз падкрэсліваю: будзеце ажыццяўляць гэтыя мерапрыемствы за свой кошт — мы забудзем, што вы ёсць. Але пакуль вы адной нагой тут, другой - на зямлі, на глебе, адказнасць будзе самая сур'ёзная», - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?