Рашэнне польскіх улад аб узмоцненай высечцы Белавежскай пушчы супярэчыла заканадаўству ЕС. Такое рашэнне ў аўторак вынес Суд ЕС.

Прысуд, які завяршае спрэчку з Еўракамісіяй, якая доўжыўся з 2016 года, быў вынесены Вялікай палатай суда з 15 суддзяў.

Суд прызнаў, што Польшча не выканала абавязацельстваў, якія накладвае дырэктыва ЕС па ахове прыродных месцаў пражывання, дзікай флоры і фауны, а таксама «птушыная дырэктыва». Гэтыя дырэктывы усталёўваюць вызначэнне запаведніка «Белавежская пушча» і аб'ём тэрыторыі, якая падлягае спецыяльнай ахове.

Суд прызнаў недастатковым аргумент польскай улады адносна павелічэння папуляцыі жука-караеда для абгрунтавання неабходнасці высечкі.

Раней міністр аховы навакольнага асяроддзя Польшчы Хенрык Кавальчык заяўляў, што Польшча будзе паважаць рашэнне Суда ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0