У нядзелю, 1 красавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, раніцай і днём па захадзе ў асобных раёнах дажджы моцныя. Вецер усходні парывісты, днём месцамі да моцнага.

Тэмпература паветра ноччу і раніцай ад 1 да +6, у другой палове дня - +4—10. У паўднёва-заходніх раёнах днём да +11—+16 градусаў

У Мінску — цэлы дзень дождж і да +10.

На 2 красавіка абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0