Аб музычных густах трох супрацоўнікаў паліцыі Цярнопаля стала вядома дзякуючы відэа, якое зняў у рэстаране выпадковы сведка. На відэа паліцэйскія са сваімі жонкамі танцавалі пад песню Алега Газманава «Афіцэры».
На фоне скандалу з танцамі ў рэстаране пад песню пра расійскіх афіцэраў цярнопальскія паліцэйскія вырашылі паехаць у зону баявых дзеянняў.
Пра гэта са спасылкай на іх начальніка Аляксандра Багамола перадае Политерно.
«Паслязаўтра едуць, зноў жа, у зону баявых дзеянняў на 2 месяцы. Папрасілі, таму што, кажуць, трэба свой твар неяк падтрымаць. Зразумела, яны не падтрымліваюць расійскую агрэсію», — запэўніў ён.
Акрамя таго, паліцэйскі начальнік запэўніў, што за парушэнне этычнага кодэкса супрацоўнікі будуць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.