56-гадовы паштальён, імя якога не называецца, затрыманы для высвятлення абставінаў. Пошта Італіі пачала ўнутранае расследаванне і разглядае магчымасць падачы пазову супраць свайго работніка.

Аб знаходцы ў паліцыю паведамілі валанцёры, якія займаліся зборам смецця для перапрацоўкі. Паштальён спрабаваў здаць ім у якасці макулатуры 25 жоўтых скрынак з маркіроўкай Пошты Італіі, у якіх былі розныя лісты.

Пасля ў доме паштальёна былі выяўлены 572 кілаграмы карэспандэнцыі, размешчанай у 43 скрынках. Сярод лістоў былі банкаўскія паведамленні, брашуры рэгіянальных выбараў 2010 года, даведнікі, рахункі за камунальныя паслугі і камерцыйная карэспандэнцыя.

Навошта ўсё гэта спатрэбілася паштару, невядома.

Гэта самы вялікі збор недастаўленай пошты за ўсю гісторыю італьянскай паштовай службы. Лісты і пасылкі даставяць адрасатам, нягледзячы на тое што тэрміны дастаўкі даўно мінулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?