1 кастрычніка беларускія каталікі бізантыйскага абраду сьвяткуюць Пакроў Найсьвяцейшай Багародзіцы. Гэтае сьвята не ўваходзіць у лік двунадзясятых, але ёсьць адным зь вялікіх царкоўных сьвятаў.
Пакроў ўшаноўваюць толькі хрысьціяне ўсходняй традыцыі, і пераважна ва ўсходнеславянскіх землях. Каталікі лацінскага абраду гэтага сьвята ў сваім календары ня маюць.
Да ўстанаўленьня сьвята спрычынілася зьяўленьне ў 910 годзе Дзевы Марыі сьвятому Андрэю дзеля Хрыста бажавольнаму ва Ўлахернскім храме Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Канстантынопалі. Падчас малебна за ўратаваньне сталіцы Бізантыі ад паганцаў, якія аблажылі горад, сьвяты Андрэй і ягоны вучань Эпіфан убачылі Багародзіцу, якая разгарнула над вернікамі белую хустку (амафор). Заступніцтва дапамагло – ворагі адступілі. Пакроў-амафор стаўся сымбалем апекі і заступніцтва Божай Маці над людзьмі.
* * *
Даведацца пра месцы і час грэка-каталіцкіх (уніяцкіх) багаслужбаў можна праз тэл.:
Айцец Яўген Усошын (029) 312 28 26; [email protected]