50-гадовы форвард Кадзуёсі Міура, што ў сакавіку 2017 года стаў самым узроставым прафесійным футбалістам у гісторыі, працягнуў кантракт з камандай другога японскага дывізіёна «Іакагамай»

Naoki Nishimura/AFLO/ Global Look Press

Naoki Nishimura/AFLO/ Global Look Press

Кадзуёсі Міура працягнуў кантракт з камандай другога японскага дывізіёна «Іакагамай». Форвард, якому 26 лютага споўніцца 51 год, пачне 33-і сезон сваёй прафесійнай кар'еры.

У мінулым сезоне Міура забіў адзін гол у 12 матчах за «Іакагаму». У сакавіку ён стаў самым узроставым прафесійным футбалістам у гісторыі, пабіўшы рэкорд уладальніка «Залатога мяча» — 1956 брытанца Стэнлі Мэцьюза.

Міура пачаў сваю кар'еру ў 15 гадоў, з'ехаўшы каб стаць футбалістам, з Японіі ў Бразілію. У Паўднёвай Амерыцы ён адыграў за «Сантас», «Палмейрас», «Мацурабу», «КРБ» «ХV дэ Жаў» ды «Курытубу». Праз восем гадоў вярнуўся ў Японію і падпісаў кантракт з «Ёміуры/Вердзі Кавасакі». У Еўропе Міура выступаў за «Джэноа» і «Краацыю», аднак яго еўрапейская кар'ера была не надта ўдалай.

У зборную Японіі Міура быў запрошаны ў 1990 годзе, у 23-гадовым узросце, і адыграў за нацыянальную каманду ў 89 матчах, забіўшы 55 галоў. Усяго за кар'еру ён правёў больш за 700 матчаў, у якіх забіў больш за 230 галоў (дакладныя статыстычныя дадзеныя аб матчах у пачатку яго кар'еры невядомыя).

Міура заваяваў два тытулы — у 1989 разам з «Курытыбай» ён стаў чэмпіёнам бразільскай Лігі Паранаэнсе (чэмпіянату бразільскага штата Парана), а ў 1992 годзе са зборнай Японіі выйграў Кубак Азіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?