Мінская міліцыя канфіскавала ў адным з бараў па вуліцы Зыбіцкай алкаголь без акцызных марак, які служыў сыравінаю для прыгатавання алкагольных напояў, паведамляе ГУУС сталіцы.

Канфіскаваны алкаголь ацанілі ў 5.218 рублёў (64 бутэлькі гатовай прадукцыі коштам больш за тысячу беларускіх рублёў і спіртазмяшчальная вадкасць на суму 4.200 рублёў).

Уладальнікі бара адкажуць паводле артыкула аб парушэнні парадку абароту алкагольнай прадукцыі, што караецца штрафам у памеры да трохсот базавых велічынь з канфіскацыяй напояў, што ўвозяцца, перавозяцца, захоўваюцца або рэалiзуюцца, а таксама выручкі, атрыманай ад іх рэалізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0