Урад Польшчы пакуль не разглядае варыянты аднаўлення спрошчанага рэжыму перасячэння польска-расійскай мяжы жыхарамі прыгранічных рэгіёнаў, паведамляе Радыё Польшча.

Прыпыненне малога прымежнага руху паміж Расіяй і Польшчай у ліпені 2016 года не скараціла колькасць турыстаў і не знізіла аб'ём гандлёвага абароту паміж рэгіёнамі.

У той жа час скараціліся выпадкі кантрабанднай перавозкі праз мяжу цыгарэт і бензіну. У сувязі з гэтым урад Польшчы пакуль не разглядае варыянт аднаўлення спрошчанага рэжыму перасячэння польска-расійскай мяжы жыхарамі прымежных рэгіёнаў.

Адпаведная інфармацыя з'явілася ў адказ на просьбу дэпутата Польскай сялянскай партыі Уршулі Паслаўскай, выказаную ад імя жыхароў Вармінска-Мазурскага ваяводства Польшчы, аб аднаўленні малога памежнага руху. Як адзначыла дэпутат, будучы Чэмпіянат свету па футболе з'яўляецца добрым момантам для аднаўлення цывілізаваных гандлёвых адносін з Расіяй.

Па словах віцэ-міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Якуба Скіба, рашэнне аб спыненні МПР было прынятае з меркаванняў нацыянальнай бяспекі. Палітык адзначыў, што ў апошнія гады польскія службы фіксуюць частыя негатыўныя з'явы, напрыклад, рост мілітарызацыі Калінінградскай вобласці і актыўнасць спецслужбаў і сілавых структур РФ, а таксама іншыя дзеянні гібрыднага характару, звязаныя з выведкай, кібератакамі, правакацыямі і эканамічным ціскам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0