13 кастрычніка кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з сілавым блокам. У выніку ад пасадаў было адхіленае ўсё кіраўніцтва Аператыўна-аналітычнага цэнтра на чале з начальнікам Сяргеем Шпегуном.

Адмысловая камісія, якая расследавала дзейнасць ААЦ, прадставіла Лукашэнку пэўныя факты, да поўнай праверкі якіх кіраўніцтва Аператыўна-аналітычнага цэнтра не будзе займаць свае пасады.

Як паведаміла прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант, сярод іншага разглядалася пытанне з смерцю навабранца ў вайсковай часці ў Печах пад Барысавам.

Адметна, што на нарадзе адсутнічаў міністр абароны Андрэй Раўкоў. Пра гэта можна меркаваць з відэа- і фотаматэрыялаў, што змяшчаюцца ў дзяржаўных СМІ. Атрымаць каментар у прэс-службы Мінабароны не ўдалося. Звяртае на сябе ўвагу, што ўчора Раўкоў удзельнічаў у паседжанні Рады міністраў абароны краін СНД, якая праходзіла ў Душанбэ. Магчыма, міністр проста не паспеў вярнуцца з камандзіроўкі ў Таджыкістан.

На сайце zvarot.by працягваецца збор подпісаў за адстаўку міністра абароны Раўкова. За двое сутак яе падпісалі больш за 9 тысяч чалавек.

У той жа час у арміі Раўкоў карыстаецца аўтарытэтам. Яго лічаць першым больш беларускім, чым савецкім генералам на чале міністэрства. Адзначаюць яго пачуцце гумару, а таксама энергію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?