Няспраўнасць выявілася выпадкова. У ходзе чарговага планавага тэставання аўтамабіля Tesla X высветлілася, што кабелі ад электрапрывадаў сядзенняў другога шэрагу дрэнна замацаваныя і не адрэгуляваныя, таму падчас сутыкнення задняе сядзенне з левага боку можа скласціся наперад і ўдарыць спінкай па сядзенні кіроўцы.

Скаргаў на гэтую праблему ў Tesla не атрымлівалі, але ўсё ж вырашылі самастойна разабрацца з недахопам, не чакаючы судовых пазоваў ад уладальнікаў.

У заяве, апублікаванай Tesla, сказана, што тым, хто ўжо паспеў набыць дэфектны электракар, для ліквідацыі праблемы дастаткова звярнуцца ў сэрвісны цэнтр або выклікаць спецыяліста дадому — рэгулёўка кабеляў зойме ўсяго дзесяць хвілін і будзе зробленая за кошт кампаніі-вытворцы. Да таго часу, пакуль крэслы не адрэгуляваныя, Tesla раіць не садзіць пасажыраў на праблемныя месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?