Мазыранка не магла знайсці агульную мову з былым мужам з прычыны сумесна нажытай маёмасці.

Жанчына пасля разводу вырашыла перабрацца ў іншы горад, а на сваю частку кватэры засяліць кватарантаў, распавядае мясцовы тэлеканал «Мазыр».

Былому мужу перспектыва жыць з чужымі людзьмі не спадабалася. Таму пры сустрэчах з экс-жонкай перыядычна ўзнікалі сваркі, падчас адной з іх жанчына выбегла з кухні з нажом і стала пагражаць, што зараз яна «сёе-тое сёе-каму» ім адрэжа. Мужчына спачатку зняў усё гэта на мабільны тэлефон, а пасля абясшкодзіў былую каханую. Ён выхапіў нож і напісаў заяву ў праваахоўныя органы. Зараз у дачыненні да жанчыны распачатая крымінальная справа — яна можа сесці на 3 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?