Сёння ў Мінску па традыцыі ўзгадвалі Якуба Коласа. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да даты яго смерці, прайшлі ў месцах, дзе народны паэт жыў і працаваў.
На магілу Канстанціна Міцкевіча ўсклалі кветкі. Падчас памятных імпрэз прагучала даволі цікавая ідэя.
Скульптар, народны мастак Беларусі Іван Міско прапанаваў замяніць назву парка Горкага на парк Якуба Коласа. У якасці галоўнага аргумента слушнасці такой ініцыятывы спадар Іван называе той факт, што з 1929 па 1941 год Колас пражываў на гэтай тэрыторыі.
Цікава, што Міско з’яўляецца аўтарам помніка Горкаму, які знаходзіцца ў парку, пра які ідзе гаворка.
Помнік Горкаму аўтарства І. Міско. Фота: mapio.net.
0
0
0
0
0
0