Гэта тыя звесткі пра карыстальнікаў сацсетак, сайтаў і месенджараў, якімі цікавіцца ФСБ.
Вось, што хочуць ведаць улады Расіі пра карыстальнікаў інтэрнэту:
- імя, прозвішча і логін (псеўданім), а таксама дату нараджэння, адрас і нумар тэлефона
- пашпартныя дадзеныя
- спіс сваякоў і кола зносін
- мовы, якімі валодае карыстальнік
- дата і час рэгістрацыі і карыстання сервісам
- тэксты паведамленняў, перададзеныя файлы і аўдыёзапісы размоваў
- дадзеныя пра плацяжы
- IP-адрас і месцазнаходжанне карыстальніка ў дадзены момант
- уліковыя запісы ў іншых сістэмах
- некаторыя іншыя звесткі
У спецыяльны рэестр сэрвісаў, якія мусяць паведамляць дадзеныя пра сваіх карыстальнікаў, уваходзяць такія буйныя платформы, як Укантакце, Яндэкс, Мэйл.ру, Тэлеграм і іншыя. Гэта значыць, што расійскія спецслужбы будуць мець доступ і да дадзеных беларусаў, якія з'яўляюца карыстальнікамі гэтых сацсетак, сайтаў і мэсэнджараў.
0
0
0
0
0
0