У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, навальніцы, у асобных раёнах чакаецца град і моцныя залевы, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература ноччу складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль, днём будзе +28—34, па поўдні месцамі прагназуецца +35-36.

У Мінску таксама пройдуць дажджы (імавернасць ападкаў 90-95%), будуць навальніцы (імавернасць 80-90%). Вецер - паўднёва-ўсходні, паўднёвы 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, пры навальніцах месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература ноччу складзе 16-18 градусаў вышэй за нуль, днём будзе +30-32.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах - моцныя дажджы, навальніцы. Пры навальніцах магчыма ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м / с. Тэмпература ноччу складзе 16-22 градусы цяпла, днём будзе 21-28 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да плюс 29-32.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?