Калі вы маеце выдатныя веды палітычных і прававых механізмаў у Расіі, вы можаце зрабіць выдатную кар’еру ў Facebook і Google, якія зусім нядаўна адкрылі вакансіі спецыяліста па ўзаемадзеянні з уладамі Расіі.

Інтэрнэт-гігант Google шукае спецыяліста, які «будзе працаваць з камандай супрацоўнікаў Google у Расіі», і адной з яго абавязкаў будзе «прамое ўзаемадзеянне з палітыкамі».

У сваю чаргу сацыяльная сетка Facebook шукае «высокакваліфікаванага спецыяліста па палітыцы, у якім спалучаюцца любоў да інтэрнэт-сэрвісаў тыпу Facebook і добрыя веды палітычных і прававых механізмаў у Расіі».

Удакладняецца, што будучы супрацоўнік будзе працаваць у Варшаве, перадае РІА Навіны. Сярод патрабаванняў да патэнцыйнага кандыдата — досвед працы з падобнымі палітычнымі задачамі, асабліва досвед працы ва ўрадзе, і свабоднае валоданне рускай мовай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?