Reuters.com

Reuters.com

У Пуэрта-Рыка большасць на рэферэндуме выказаліся за далучэнне да ЗША. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на афіцыйныя дадзеныя выбарчай камісіі.

У бюлетэні можна было выбраць адзін з трох варыянтаў: першы — за замацаванне бягучага статусу, другі ў падтрымку ўваходжання ў ЗША на правах штата і трэці — атрыманне незалежнасці

Зараз дзяржава звернецца да Кангрэсу, які зможа ўхваліць просьбу стаць 51-м штатам. Пры гэтым у галасаванні прынялі ўдзел усяго толькі 23% ад 2.2 млн чалавек — усіх выбаршчыкаў. Гэта ўжо пяты такі рэферэндум у краіне з 1967 года.

Губернатар Пуэрта-Рыка Рыкарда Расэла заявіў, выбаршчыкі ў эканамічна праблемнай тэрыторыі ЗША накіравалі Кангрэсу пераканаўчае пасланне. «Федэральны ўрад больш не зможа ігнараваць голас большасці амерыканскіх грамадзян Пуэрта-Рыка», — сказаў ён.

Дзяржава мае шэраг эканамічных праблем, толькі знешні доўг краіны — $70 млрд. Пуэрта-Рыка наўрад ці атрымае дазвол ад Сената, шмат у чым з-за пазіцыі рэспубліканцаў, якія не хочуць уключэння ў краіну яшчэ аднаго штата, які, імаверна, падтрымае дэмакратаў.

***

Пуэрта-Рыка — дзяржава, якая з'яўляецца «неінкарпараванай арганізаванай тэрыторыяй» ЗША, г.зн. кантраляванай Вашынгтонам пры наяўнасці самакіравання. Той, хто нарадзіўся ў Пуэрта-Рыка, атрымліваюць амерыканскае грамадзянства, але не галасуюць на выбарах прэзідэнта і не плацяць падаткі ў федэральны бюджэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?