Улады Мальдываў абвясцілі пра разрыў дыпламатычных адносін з Катарам. Пра гэта паведамляе тэлеканал Al Arabiya.

Мальдывы сталі сёмай краінай, якая вырашыла разарваць адносіны з Катарам. Раней пра гэтае рашэнне заявілі Емен, Лівія, Бахрэйн, Егіпет, ААЭ і Саудаўская Аравія. Свае дзеянні арабскія краіны патлумачылі тым, што Катар падтрымлівае экстрэмісцкія рухі на Блізкім Усходзе, у тым ліку «Ісламскую дзяржаву». Акрамя таго, Доху (сталіца Катара) абвінавацілі ў спробе дэстабілізаваць палітычную сітуацыю ўнутры гэтых краін.

Краіны, якія разарвалі адносіны з Катарам, заявілі пра намер спыніць з ім транспартныя камунікацыі. Так, аб спыненні палётаў у Катар ужо заявіла авіякампанія FlyDubai. Улады ААЭ далі грамадзянам Катара 14 дзён для таго, каб пакінуць краіну. Уезд катарцам у ААЭ быў забаронены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0