Дзік пратараніў у Пінску легкавік. Здарэньне адбылося ноччу. У новым мікрараёне гораду, які прымыкае да лесапаркавай зоны, на дарогу выбег дзік.

Відавочна, разьюшаны сьвятлом фараў і сыгналаў аўтамабіляў, ён кінуўся на першы-лепшы легкавік. Кіроўца аўто спрабаваў пазьбегнуць сутыкненьня, аднак жывёліна вагой у 150 кіляграмаў пратараніла машыну. Ад сутыкненьня дзік загінуў. Людзі ў аўто не пацярпелі.

Паводле: Глеб Паўлоўскі, «Еўрарадыё», Пінск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0