Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні ССРД МВФ на 1 сакавіка 2017 г., па папярэдніх звестках, склалі 5 022,3 млн. долараў ЗША (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За люты 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 37,3 млн. долараў ЗША (на 0,7 працэнта) пасля росту ў студзені 2017 года на 57,8 млн. долараў ЗША (на 1,2 працэнта). З пачатку 2017 года прырост рэзерваў склаў 95,1 млн. долараў ЗША (1,9 працэнта).

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў на 1 сакавіка 2017 г. склаў 5 608,4 млн. долараў ЗША, павялічыўшыся за люты на 214,2 млн. долараў ЗША (на 4,0 працэнта) пасля росту ў студзені 2017 года на 209,2 млн. долараў ЗША (на 4,0 працэнта). За студзень — люты рэзервы ў нацыянальным вызначэнні выраслі на 423,4 млн. долараў ЗША, або на 8,2 працэнта.

Павелічэнню золатавалютных рэзерваў у лютым спрыялі паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», павелічэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, а таксама паступленнi ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Стрымліваючы ўплыў на дынаміку рэзерваў аказала планавае пагашэнне Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце.

У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 751,4 млн. долараў ЗША (на 18,0 працэнта) — да 4 927,2 млн. долараў ЗША (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 г. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш чым на 500 млн. долараў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0