Камітэт сената ЗША па замежных справах падтрымаў кандыдатуру экс-кіраўніка нафтавай кампаніі ExxonMobil Рэкса Тылерсана на пасаду дзяржсакратара, піша Бі-бі-сі.

У ходзе галасавання меркавання сенатараў, якія ўваходзяць у камітэт, падзяліліся па партыйнай прыналежнасці: 11 рэспубліканцаў прагаласавалі за Тылерсана, 10 сенатараў ад Дэмакратычнай партыі — супраць.

Зараз для ўступлення на пасаду Тылерсану неабходна заручыцца падтрымкай усёй палаты, г.зн. атрымаць мінімум 51 голас з 100.

Рэспубліканцы маюць у сенаце большасць у 52 галасы. Некалькі уплывовых рэспубліканцаў, у тым ліку сенатары Джон Маккейн, Ліндсі Грэм і Марка Рубіа, раней крытыкавалі кандыдатуру Тылерсана, але ў выніку вырашылі падтрымаць яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0