Літва прызначыць спецыяльнага пасла для каардынацыі дзеянняў ведамстваў па пытаннях атамнай станцыі, якая будуецца ў Беларусі.

Пра гэта было заяўлена ў аўторак, 3 студзеня, на сустрэчы літоўскіх міністраў замежных спраў, навакольнага асяроддзя і энергетыкі. Прадстаўнік па сувязях з грамадскасцю міністра замежных спраў Лінаса Лінкявічуса Кястуціс Вашкялявічус паведаміў, што дыпламат будзе прызначаны на гэтым тыдні.

Пакуль указ не падпісаны, прозвішча амбасадара не раскрываецца.

Тры міністры таксама падпісалі лісты высокапастаўленым прадстаўнікам Еўракамісіі і дырэктару Міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы, у якіх звяртаюць увагу на ўжо шосты па ліку інцыдэнт, звязаны з будаўніцтвам АЭС у Астраўцы (Гродзенская вобласць). Міністры просяць забяспечыць кантроль гэтых арганізацый над рэалізацыяй беларускага праекта. Літва ў лістах выказвае перакананасць у тым, што Беларусь працягне небяспечнае развіццё АЭС, якая будзе знаходзіцца за 50 км ад Вільнюса, а калі праект і далей будзе рэалізоўвацца без выканання міжнародных патрабаванняў бяспекі, то ён будзе ўяўляць пагрозу для бяспекі ўсяго рэгіёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?