У сталіцы Германіі ў выніку наезду машыны на натоўп людзей на калядным базары загінулі 12 чалавек, яшчэ 48 былі параненыя. Што ўжо вядома аб трагедыі, задаецца пытаннем Deutsche Welle.

Фура належала польскай фірме Арыэля Жураўскага. Паводле заявы ўладальніка фірмы, грузавік вёз сталёвыя канструкцыі з Італіі ў Берлін. За рулём машыны павінен быў знаходзіцца стрыечны брат Жураўскага, аднак з 16 гадзін сувязь з ім была страчана. Не выключана, што машына была скрадзеная і трапіла ў рукі зламыснікаў. Чалавек, знойдзены мёртвым у кабіне машыны на месцы пасажыра, па дадзеных паліцыі, быў грамадзянінам Польшчы.

Да раніцы з'явіліся першыя звесткі пра затрыманага кіроўцу. За рулём быў не польскі шафёр, а пакістанец ці афганец, што прыехаў у Нямеччыну ў лютым 2016 года ў якасці бежанца.

Ідэнтыфікацыя затрыманага абцяжарваецца тым, што ў яго было некалькі фальшывых імёнаў. Берлінская газета Tagesspiegel са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах піша, што затрыманы нібыта ўжо быў вядомы паліцыі, але не ў сувязі з тэрарыстычнай дзейнасцю, а з-за дробных крымінальных злачынстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0