Фота Reuters

Фота Reuters

Па словах уладальніка Арыэля Жураўскага, за рулём быў яго стрыечны брат, які хацеў застацца ў Берліне гэтай ноччу.

Мужчына не мог уявіць, што той не справіцца з кіраваннем, паколькі мае 15-гадовы стаж кіравання. Жураўскі таксама адзначыў, што яго стрыечны брат перастаў выходзіць на сувязь з 16:00 панядзелка.

Аднак, па дадзеных газеты Die Welt, за рулём грузавіка мог знаходзіцца бежанец з Пакістана. Ён папрасіў прытулку ў Германіі 16 лютага.

Разам з тым, міністр унутраных спраў Германіі Томас дэ Мез'ер заявіў, што паліцыі да гэтага часу невядома, ці звязаны інцыдэнт у Берліне са спецыяльна спланаваным нападам, ці гэта быў няшчасны выпадак, перадае Reuters.

Па дадзеных паліцыі, адзін з падазраваных у наездзе на натоўп на калядным кірмашы знойдзены мёртвым. Яшчэ адзін падазраваны арыштаваны, паведамляе УНІАН.

Як паведамлялася раней, у цэнтры Берліна грузавік уехаў у натоўп людзей побач з калядным кірмашом. У выніку інцыдэнту загінулі 9 чалавек, каля 50 чалавек пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0