Перамовы па рашэнні нафтагазавай спрэчкі паміж Беларуссю і Расіяй працягнуцца на гэтым тыдні, паведаміў журналістам 30 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык.

Паводле яго слоў, Беларусь накіравала расійскаму боку свае прапановы па выхадзе з сітуацыі, якая склалася. «Перамовы працягваюцца», — запэўніў чыноўнік.

Мінск і Масква дагэтуль не ўрэгулявалі пытанні кошту расійскага газу і загрузкі сыравінай беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. З 2016 года Расія, паводле дамоўленасцяў, павінна была пастаўляць у Беларусь штогод 24 млн тон нафты ў год аж да 2024 года. Аднак з другога паўгоддзя пастаўкі былі скарочаныя, спачатку да 3,5 млн тон у квартал, а з кастрычніка — ужо да 3 млн тон. Гэта стала адказам на запазычанасць па пастаўках расійскага газу ў 281 млн долараў. 19 кастрычніка старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур заявіў пра наяўнасць сродкаў для разлікаў за газ, а 21 кастрычніка міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык сцвярджаў, што грошы за газ «сёння пералічваем». Аднак гэтага не адбылося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?