AFP

AFP

Нямецкі хіміка-фармацэўтычны кангламерат Bayer заключыў пагадненне аб куплі амерыканскага вытворцы ГМА-прадуктаў Monsanto за 66 млрд даляраў, паведамляецца ў прэс-рэлізе нямецкай кампаніі.

У выніку здзелкі будзе створана найбуйнейшая ў свеце кампанія па вытворчасці генна-мадыфікаванага насення і пестыцыдаў.

Bayer выкупіць акцыі Monsanto па цане $ 128 за штуку, сума ўгоды складзе $ 66 млрд.

Monsanto вядомая ў першую чаргу вытворчасцю насення, якое змяшчае ГМА, за што часта падвяргаецца крытыцы з боку праціўнікаў генна-мадыфікаванай прадукцыі.

Падобнае насенне шырока распаўсюджанае ў ЗША, аднак спробы ўкараніць тэхналогію ў Еўропе сустрэлі моцныя пратэсты.

Рынкавы кошт Bayer на дадзены момант складае каля 90 млрд даляраў. Дзякуючы даччыным кампаніям Bayer з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце вытворцаў хімічных угнаенняў і сродкаў для барацьбы з шкоднікамі.

Лідар у гэтай індустрыі — швейцарская кампанія Syngenta. У мінулым годзе Monsanto спрабавала купіць Syngenta за 42 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?