Фатаграфіі апублікавала выданне «Киев Оперативный» на сваёй старонцы ва «УКантакце».
У выданні паведамілі, што фота, зробленыя з відэа з камер назірання, падалі крыніцы ў праваахоўных органах.
Мяркуючы па ступені дэталізацыі малюнкаў, фатаграфіі былі асветленыя, піша «Обозреватель».
Павел Шарамет быў забіты раніцай 20 ліпеня ў Кіеве. Паводле папярэдніх дадзеных, пры забойстве журналіста выкарыстоўвалася выбуховае прыстасаванне з дыстанцыйным кіраваннем.
0
0
0
0
0
0