У апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдата ў дэпутаты прадстаўнікі БНФ Аляксандр Талстыка і Уладзімір Падгол вырашылі правесці пікет з інсталяцыяй.

Уладзімір Падгол і Аляксандр Талстыка

Уладзімір Падгол і Аляксандр Талстыка

«Сваёй інсталяцыяй мы заклікаем беларускія ўлады пабудаваць мяжу, дзе б усталявалі кантроль за перавозам зброі ў Беларусь і наркакантроль», — кажа Уладзімір.

«На інсталяцыі ў нас ёсць два слупы — гэта межы Расіі і Беларусі. Ёсць краты, якія ахоўвае міністр Шуневіч. Ён аддае чэсць уладам. На папярэдняй акцыі ў нас скралі малюнкі нашыя, таму гэтым разам мы іх змясцілі за кратамі, каб ціхары не змаглі іх дастаць.

Мы накіравалі анлайн-звароты ў рэзідэнцыі прэзідэнтаў Расіі і Беларусі. Але нам гэтага мала. Мы пісалі звароты ў розныя інстанцыі, але ўсе давалі прымітыўныя адпіскі. Таму сёння, па сканчэнні нашага пікету, мы плануем аднесці папяровыя лісты з заклікам кантролю межаў з Расіяй у адміністрацыю прэзідэнта і амбасаду РФ». 

Пакуль актывісты збіраюцца на пікет, вакол сядзібы БНФ сабралася 11 асоб у цывільным. Уладзімір і Аляксандр паспрабавалі выйсці з імі на кантакт і прапанавалі ўзяць іх улёткі. Тыя адмовіліся і ўвесь час фіксавалі іх на камеру.

Арганізатары плануюць правесці акцыю ў 17:00 каля ўніверсама «Цэнтральны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?