Набылі моц абмежаванні на пераход дзяржаўнай мяжы Фінляндыі і Расіі ў лапландскіх прапускных пунктах «Сала» і «Рая-Ёасэпі», паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
На працягу наступных 180 сутак мяжу ў гэтых прапускных пунктах змогуць перасякаць толькі грамадзяне Фінляндыі, Расіі, Беларусі і члены іх сем'яў незалежна ад грамадзянства. Пры гэтым апошнія ў абавязковым парадку павінны перасякаць мяжу ў суправаджэнні чалавека, які мае грамадзянства Фінляндыі, Расіі ці Беларусі.
У прэс-службе знешнепалітычнага ведамства растлумачылі, што мэтай дадзенага новаўвядзення фінляндскага боку з'яўляецца прадухіленне нелегальнай міграцыі і спыненне новых каналаў яе ўзнікнення.
0
0
0
0
0
0