У пятніцу, 8 красавіка, у Гомелі быў сарваны канцэрт расійскай спявачкі Ірыны Дубцовай. Яна выступала ў рамках гастрольнага тура з новай праграмай «Любі мяне доўга».
Прыхільнікі поп-зоркі былі расчараваныя яе неадэкватнымі паводзінамі на сцэне і пакінулі ў сацсетках некалькі сотняў водгукаў, у большасці з якіх прыводзілася меркаванне, што Дубцова выйшла на сцэну ў нецвярозым стане.
Арганізатары канцэрта патлумачылі дзіўныя паводзіны спявачкі тым, што ў яе алергія на цвіценне бярозы, пішуць naviny.by
Ірына Дубцова стала вядомай ў 2004 годзе як пераможца праекта «Фабрыка зорак — 4». Цяпер ёй 34 гады.
0
0
0
0
0
0