Федэральная служба па наглядзе ў сферы адукацыі і навукі Расіі (Рособрнадзор) прыпыніла дзеянне дзяржаўнай акрэдытацыі праграм вышэйшай адукацыі ў Еўрапейскім універсітэце ў Санкт-Пецярбургу, паведамляецца на сайце ведамства.

Прычыны прыпынення акрэдытацыі ў паведамленні не ўказваюцца, удакладняецца толькі, што такое рашэнне прынята па выніках праведзенай праверкі.

У выпадку прыпынення або пазбаўлення дзеяння дзяржаўнай акрэдытацыі ВНУ па-ранейшаму можа весці адукацыйную дзейнасць і выдаваць дакументы ўласнага ўзору. Пры гэтым навучальная ўстанова пазбаўляецца права выдаваць дыпломы устаноўленага Міністэрствам навукі Расіі ўзору і не можа гарантаваць навучэнцам адтэрміноўку ад службы ў войску па прызыве.

Еўрапейскі універсітэт быў заснаваны ў 1994 годзе пры актыўным удзеле першага мэра Санкт-Пецярбурга Анатоля Сабчака. У канцы 1990-х гадоў універсітэт атрымліваў гранты ад Фонду Сораса і Фонду МакАртураў — гэтыя арганізацыі ў 2015 годзе былі прызнаныя ў РФ непажаданымі.

У 2007 годзе Еўрапейскі універсітэт на некалькі тыдняў быў закрыты паводле рашэння суда пасля праведзенай праверкі пажарнай бяспекі. Закрыццё ВНУ выклікала пратэст з боку студэнтаў, выкладчыкаў і прадстаўнікоў навуковай супольнасці. Рашэнне суда было пазней перагледжана, і ўніверсітэт аднавіў працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0