З 1 мая 2016 года ў Падляшскім ваяводстве Польшчы пачнуць дзейнічаць дадатковыя скідкі на шэраг тавараў для гасцей з Беларусі. Гэта звязана з жаданнем гандлёвых сетак павялічыць продажы.

Да акцыі далучыліся гіпермаркеты Auchan і Real, гіпермаркет гаспадарчых тавараў Leroy Merlin, гандлёвы цэнтр Galeria Biala, гіпермаркет тэхнікі Media Markt.

Як піша інтэрнэт-партал «Віртуальны Беласток», дадатковая 10-працэнтная скідка будзе рабіцца проста па прад'яўленні беларускага пашпарта з дзейнай польскай візай пры ўмове набыцця тавару на агульную суму больш за 500 злотых (каля 143 даляраў).

«Такс фры» з набытых тавараў можна будзе вярнуць у звычайным парадку.

На маючых «карту сталага побыту» з рэгістрацыяй на тэрыторыі Польшчы або ўладальнікаў «карты паляка» акцыя не распаўсюджваецца. Бо мэта арганізатараў акцыі — прыцягнуць у Беласток тых кліентаў, якія раней туды не прыязджалі. У прыватнасці, жыхароў Брэста, якія цяпер аддаюць перавагу крамам у Тарэспалі і Белай-Падляшскай.

Акцыя будзе праводзіцца пад слоганам «Зніжкі беларуса».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?