Праграма дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады будзе разгледжана ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 5 красавіка, паведаміў в.а. прэс-сакратара прэм'ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч.

«Праграму дзейнасці ўрада прадставіць прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў», — адзначыў Уладзіслаў Сычевич.

У дакуменце канцэнтравана выкладзены напрамкі, меры і механізмы, згодна з якімі плануецца развіваць эканоміку Беларусі, каб да канца пяцігодкі забяспечыць яе рост больш высокім тэмпам, чым сярэднесусветны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?