Армія ЗША ідзе да ўніфікацыі ўсіх патрабаванняў для жаўнераў і афіцэраў розных радоў войск, і на днях былі апублікаваныя мінімальныя крытэрыі фізічнай падрыхтоўкі для кандыдатаў у эліту — Спецыяльныя сілы Сухапутных войск («зялёныя берэты»).

military.com

military.com

Гэтак, каб прэтэндаваць на залічэнне на курс падрыхтоўкі байца спецыяльнага прызначэння, мужчына ці жанчына павінны прайсці тэст, які ўключае:

— 49 адцісканняў,

— 59 прысяданняў,

— марш-кідок на 3,2 км не даўжэй чым за 15 хвілін і 12 секунд,

— 6 падцягванняў.

Дадаткова будзе праведзены адбор па здароўі, інтэлекце, зроку і здольнасці перанасіць нагрузкі, звязаныя з высотнымі скокамі з парашутам, піша armytimes.com.

Жанчыны павінны мець адмоўны тэст на цяжарнасць, праведзены не больш чым за 30 дзён да пачатку адбору.

Максімальны ўзрост для рэкрутаў — 36 год.

Паўторым, гэта патрабаванні для тых, хто захоча паступіць на курс падрыхтоўкі. Па меры навучання кандыдатаў фізічныя, псіхалагічныя і інтэлектуальныя нагрузкі будуць толькі расці.

Каб паступіць на курс «зялёнага берэта», цывільнай асобе трэба спачатку атрымаць пачатковую падрыхтоўку пехацінца, падрыхтоўку паветранага дэсантніка і прайсці спецыяльны дадатковы падрыхтоўчы курс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?