Маскоўскае «Дынама» абвясціла пра пераход форварда Фатаса Бечырая і абаронцы Себасцьяна Хульмена.
Пра гэта паведамляе афіцыйны твітар маскоўскага клуба.
Заўтра Бечырай і Хульмен далучацца да каманды на зборы ў Іспаніі.
У мінулым сезоне Бечырай у 23 матчах чэмпіянату Беларусі за мінскае «Дынама» забіў 9 галоў і аддаў 7 галявых перадач.
Раней паведамлялася аб тым, што маскоўскае «Дынама» заплаціць за Бечырая 500 тысяч даляраў.
0
0
0
0
0
0